Колер майго жыцця

Нядаўна мяне папыталі: “Калі б у жыцця быў колер, якім бы ён быў”. Не задумваючыся, адказала: "Блакітны! Менавіта гэты колер і яго розныя адценні суправаджаюць мяне на працягу майго пакуль яшчэ не доўгага, але досыць насычанага жыцця. 



Блакітны - адзін з самых духоўных колераў, бо ён - колер цішыні, сталасці,  супакою, адпачынку. Калі я бачу блакіт неба або ракі, я проста ціха сяджу, любуюся ім  і  адчуваю, што бесперапынна звязаная са ўсім гэтым, што знаходжуся ў душэўнай раўнавазе і гармоніі. 



Упершыню ўбачыць сапраўдны блакітны колер мне давялося яшчэ ў радзільні. Гэта былі шчаслівыя вочы маёй маці. Такія ласкавыя і  такія родныя. Праз пяць дзён, калі мяне забралі дахаты, я убачыла ярка-блакітнае неба, якое так ласкава асляпіла мне вочкі. 



Калі мне споўнілася 3 гады, я пайшла ў дзіцячы сад. Да гэтай немалаважнай падзеі мне купілі блакітную пышную сукенку. Я вельмі яе палюбіла, бо сукенка так добра спалучалася са светла-сінімі шпалерамі з бегемоцікамі ў маёй новай групе. А гадоў у 5 мне падарылі акварыум. Так блакітны колер суправаджаў мяне на працягу ўсяго дзяцінства. 



Але ўсё калі-небудзь заканчваецца. Я пасталела, з'явіліся новыя інтарэсы, захапленні, змяніліся погляды на жыццё. Але, нягледзячы на  гэта, блакітны колер не пакінуў мяне. Ён не застаўся ў дзяцінстве, а перайшоў са мной у новы этап жыцця. 



Зараз я кожны дзень
бачу яго
ў школе. Як толькі я захаджу ў клас, мяне сустракаюць добрыя вочы  класнага кіраўніка. Думаю, здагадацца, якога яны колеру няцяжкаА бывае, засумую на нялюбай мною біялогіі, і разам са мной сумуюць цёмна-блакінтыя балконы, што віднеюцца  праз вокны кабінета. 



Школьныя гады цудоўныя
Мабыць, гэта самыя  лепшыя гады ў жыцці кожнага чалавека. У маім выпадку, гэта час блакітных мар, першага кахання, першых самастойна прынятых рашэнняўЧас, калі блакітныя пралескігэта не проста знак вясны, а знак яркіх пачуццяў і эмоцый. Час, калі васількі -  гэта не проста знак лета, а знак 
патрыятызму, любові да Беларусікраіны блакітных рэк і азёр! 



Але ўсё ж найважнейшым і самым хвалюючым адценнем блакітнага колеру  ў маім жыцці зараз з'яўляецца аквамарын. Гэта колер маіх
каханых вачэй. В
ачэй, што дораць мне шчасце і выклікаюць шчырыя эмоцыі. Колер Яго
вачэй
… 

nekto.me https://nekto.me +7 (927) 2893774
| Комментариев: 1
    Новых комментариев: 0
  1. +1
    цудоўна:)
    Звычайны: дзякуй)
    #
    Написал аноним